BE RU EN

У Мінску грузавік пайшоў пад асфальт

  • 12.08.2026, 9:19

Відэафакт.

У Мінску грузавы аўтамабіль праваліўся пад асфальтавае пакрыццё. Гэта адбылося ў раёне вул. Гая.

Пра інцыдэнт увечары 11 жніўня паведамілі ў МНС.

Выратавальнікі выехалі на месца і з дапамогай грузапад'ёмнага крана паднялі аўтамабіль з ямы.

Пацярпелых няма. Камунальныя службы заняліся аднаўленнем дарожнага пакрыцця.

Апошнія навіны