Трамп пацвердзіў, што яго таемна эвакуіравалі з Турцыі
- 12.08.2026, 9:23
Такое ўказанне яму дала Сакрэтная служба.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што з-за пагрозы з боку Ірана таемна вылецеў іншым самалётам, вяртаючыся з ліпеньскага саміту ў Анкары. Ён заявіў, што такое ўказанне яму дала Сакрэтная служба, паведамляе Fox News.
Газета Washington Post са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Трамп пакінуў Турцыю пасля саміту НАТА ў межах старанна спланаванай таемнай аперацыі — а не ў адпаведнасці з пратаколам, — каб пазбегнуць пагрозы замаху з боку Ірана. Паводле звестак выдання, Трампа схавалі ў фургоне для перавозкі прадуктаў у аэрапорце, а потым таемна даставілі на борт вайсковага самалёта.
Паводле звестак выдання, Трамп першапачаткова з'явіўся перад тэлекамерамі каля старога Boeing 747, які раней выкарыстоўваўся ў якасці Air Force One. Аднак неўзабаве пасля гэтага яго перавезлі на іншы самалёт — C-32A Ваенна-паветраных сіл ЗША.
Такім чынам, стары Air Force One фактычна стаў самалётам-прынадай для журналістаў і супрацоўнікаў адміністрацыі.