Поўны «Герасім і Муму»
- Валерый Чалый
- 12.08.2026, 10:31
Пара развеяць ілюзіі пра Расію.
Расійскі дыктатар аддаў загад забараніць удзел у імітацыі выбарчага працэсу адзінай партыі («Яблоко»), якая павінна была прадэманстраваць, што ў іх яшчэ засталіся рэшткі дэмакратычнага мінулага. Гэта адначасова сведчыць і пра няўпэўненасць рашыстскага рэжыму, і пра ягоны выразны выбар — рух да таталітарызму.
Якая рэакцыя расіян? Прадказальная, але ад гэтага не менш жаласная: «добрыя расіяне» не будуць пратэставаць, яны проста прыйдуць у знак пратэсту на выбары… То бок прыйдуць легітымізаваць фарс рэжыму! Свайго роду «нясупраціў злу гвалтам»… Поўны «Герасім і Муму»…
Божа, як жа не пашанцавала нам быць тэрытарыяльна іх суседзямі і як жа пашанцавала тамтэйшаму дыктатару з такім рабалепствам падданых.
Цяпер канчаткова ясна: на балотах нават жабам квакнуць не дадуць. Яны сваім смуродам будуць псаваць жыццё суседзям яшчэ вельмі доўга. Альтэрнатывы няма: балоты павінны быць асушаныя да дна! І туды павінна прыйсці жывая вада. Усе астатнія сцэнары паляпшэння сітуацыі ў Расіі — ілюзіі…
Валерый Чалый, «Фэйсбук»