BE RU EN

У Вацлава Арэшкі ў калоніі настолькі пагоршыўся зрок, што ён перамяшчаецца навобмацак

  • 12.08.2026, 11:23

Яго асудзілі на 8 гадоў.

У асуджанага на 8 гадоў калоніі па «справе прафсаюзаў» Вацлава Арэшкі у зняволенні настолькі пагоршыўся зрок, што ў атрадзе ён перамяшчаецца навобмацак, піша праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на экс-палітвязня, які адбываў тэрмін разам з Арэшкам.

Паводле яго слоў, у іншых месцах калоніі 71-гадоваму Вацлаву патрэбная дапамога іншых палітвязняў, бо толькі тэрыторыю атрада ён добра запомніў. Час ад часу адміністрацыя калоніі забараняе іншым зняволеным дапамагаць мужчыне.

Па словах суразмоўцы «Вясны», за ўвесь тэрмін у калоніі ў яго не было ніводнага спаткання, аднак яму дазволеныя званкі родным.

Вацлава Арэшку затрымалі вясной 2022 года. Разам з ім былі асуджаныя Генадзь Фядыніч і Васіль Берэснеў, іх прысудзілі да 9 гадоў калоніі. Пазней Фядыніч і Берэснеў выйшлі на волю па «памілаванні».

Апошнія навіны