Крэмль зрабіў Трампу «падарунак»
- 12.08.2026, 12:45
Амерыканскі марскі пяхотнік выйшаў на волю без традыцыйнага абмену зняволенымі.
Расія нечакана вызваліла амерыканскага грамадзяніна Роберта Гілмана, які правёў у расійскай турме больш за чатыры гады. Былы марскі пяхотнік выйшаў на волю без традыцыйнага абмену зняволенымі. Ягонае вызваленне адбылося на фоне паведамленняў пра сур'ёзнае пагаршэнне стану здароўя, піша Sky News (пераклад — сайт Charter97.org).
У Крамлі называюць рашэнне «жэстам добрай волі». Аднак эксперты мяркуюць, што Масква разлічвае атрымаць ад Вашынгтона нешта большае. «Вызваленне Гілмана можа быць спробай зноў наладзіць прамы канал сувязі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і дамагчыся ягонага спрыяння», — піша Sky News.
«Пуцін робіць Трампу падарунак — і спадзяецца атрымаць нешта ўзамен», — адзначае Sky News.
Сітуацыя складаецца не на карысць Крамля. Украінскія беспілотнікі ўсё часцей атакуюць аб'екты ў глыбіні расійскай тэрыторыі, а ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах ствараюць дадатковы ціск на расійскую эканоміку і дэманструюць уразлівасць інфраструктуры.
Адначасова дыпламатычныя намаганні па спыненні вайны фактычна зайшлі ў тупік. Перагаворны працэс, у якім раней актыўна ўдзельнічаў Вашынгтон, замарожаны, а сам Трамп за апошні год заўважна зблізіўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
На гэтым фоне вызваленне амерыканца набывае палітычны сэнс. Масква імкнецца паказаць сябе як партнёра, з якім можна дамовіцца, разлічваючы ў далейшым ператварыць асобныя «жэсты добрай волі» ў дыпламатычныя ўступкі.