Ці вернецца Таццяна Кім у школу?
- Дзмітрый Томчук
- 12.08.2026, 13:00
Wildberries чакае банкруцтва.
Крыху падрабязнасцей пра Табольск — я пісаў пра яго ўчора, калі ўзгадваў пра ахвяраванні на дальнабойныя дроны.
Такім чынам, на заводзе «ЗапСибНефтехим» некалькі ўкраінскіх дронаў паразілі цэнтральную газафракцыянацыйную ўстаноўку.
Вынік: завод, на якім працуюць 3 000 расіян, спыніўся на нявызначаны тэрмін. Цяпер на Санкт-Пецярбургскай таварна-сыравіннай біржы не будуць прадавацца 4 000 тон прапана-бутана ў дзень, як гэта было да выбуху.
Учора зноў быў пабіты рэкорд далёкасці — быў атакаваны НПЗ у Камсамольску-на-Амуры Хабараўскага краю, гэта за 6 700 км ад Украіны. Гэта адлегласць у 3 разы большая, чым ад Украіны да Табольска. Заставаецца толькі здагадвацца, адкуль менавіта былі запушчаныя дроны. Гэта невядома, але вядома, што пашкоджаны завод быў ледзь не адзіным пастаўшчыком паліва на Далёкім Усходзе РФ.
А былой настаўніцы Таццяне Кім у сувязі са штодзённымі атакамі на Wildberries (апошняя была ўчора па хабе ў Варонежы) я жадаю канчаткова страціць астаткі 7 млрд дол., якія ў яе былі да атак, і вярнуцца да перарванай школьнай кар’еры. З 18 ліпеня пацярпелі 1,15 млн кв. м складоў — гэта як тэрыторыя Уімблдона ў Англіі або аэрапорта Кана ў Францыі. Веру, што астатнія 20 дзён СБС выкарыстае напоўніцу, і ўжо 1 верасня, у Дзень ведаў, спадарыня Кім вернецца ў школьныя калідоры. Пажадаем ёй шчаслівага 2026–2027 навучальнага года і паспяховай працы ў якасці класнага кіраўніка!
Дзмітрый Томчук «Фэйсбук»