Мінчукоў папярэдзілі пра моцны шум
- 12.08.2026, 15:15
У чым справа?
У Заводскім раёне Мінска ў бліжэйшыя дні правядуць планавыя работы па рэканструкцыі цяплатрасы на вуліцы Цэнтральнай, якія створяць шмат шуму. Пра гэта мясцовых жыхароў папярэдзіла «Мінскэнерга».
Дэмантажныя, мантажныя і зварачныя работы запланаваныя з 8.00 15 жніўня да 20.00 16 жніўня.