Відэафакт: Ранішняя прагулка зуброў у Налібоцкай пушчы
- 12.08.2026, 15:22
Цуд побач.
Фатограф і блогер shnaroufpv апублікаваў у Threads відэа, знятае ў Налібоцкай пушчы ў 60 кіламетрах ад Мінска. На ім — статак зуброў, што выйшаў на прагулку на світанку.
«Моцная раніца ў Беларусі», — напісаў ён.
Пост сабраў тысячы лайкаў і дзесяткі захопленых каментарыяў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
— Неверагодна! І вы бачылі гэта ўласнымі вачыма? Зайздрошчу.
— Цуд побач.
— Захапленне! Дзякуй!
— Нібыта ранковая лугавая свежасць праз экран тэлефона данеслася.