BE RU EN

Беларусы атрымліваюць дзіўныя паведамленні пра пераразлік «камуналкі»

  • 12.08.2026, 17:43

Што гэта?

Тэлефонныя махляры прыдумалі чарговую схему несумленнага заробку на даверлівых беларусах. Цяпер ідзе масавая рассылка праз SMS і дамавыя чаты пра нейкую новую пастанову ўрада. Людзям прапануюць зрабіць пераразлік камунальных плацяжоў. Але гэта ўсё — падман.

Як працуе схема? Змест паведамленняў наступны: «Новая пастанова ўрада аб зніжэнні тарыфаў на электраэнергію, ваду і ацяпленне прынята заднім чыслом. Вы можаце вярнуць да 1000 рублёў. Звяртайцеся ў тэлеграм-бот».

Часта рассылка ідзе нібыта ад суседзяў, якія ўжо атрымалі такую выплату і проста дзеляцца радасцю з блізкімі. Даверлівыя людзі пераходзяць у тэлеграм-бот, выконваюць патрабаванні. Легенда такая: для вяртання грошай неабходна ўдакладніць персанальныя даныя, увесці нумар рахунку для вяртання і пацвердзіць усё гэта электронным індывідуальным кодам з паведамлення.

А далей адбываецца вось што:

— Як толькі ахвяра западазрыць, што ў боце адбываецца нешта нядобрае, з ёй звяжацца нейкі «таварыш маёр» і паведаміць: «Вы толькі што адправілі інфармацыю тэлеграм-каналу, у дачыненні да вас узбуджана крымінальная справа. Выхад ёсць, таму і пішу ў інтэрнэце, магу дапамагчы адмазаць, сума 10 тысяч рублёў, скажу, дзе пакінуць».

Людзі ў стане стрэсу гатовыя на ўсё, і грошы часта трапляюць да махляроў. Таму важна памятаць правіла: ботам або спецыялістам падтрымкі нельга раскрываць персанальныя даныя, а таксама паведамляць коды з SMS. Як толькі ў размове ці перапісцы з’яўляюцца фразы-маркеры: «З вамі звяжацца супрацоўнік МУС або Следчага камітэта», «У дачыненні да вас праводзіцца праверка» — размову неабходна скончыць.

Апошнія навіны