НПЗ у Орску прыпыніў працу пасля ўдараў
- 12.08.2026, 16:50
Пашкоджаны нафтаперапрацоўчыя ўстаноўкі завода.
Расійскі нафтаперапрацоўчы завод «Орскнефтеоргсинтез» прыпыніў перапрацоўку 11 жніўня пасля пажару, які ўзнік у выніку атакі ўкраінскіх БПЛА. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы ў галіне
Суразмоўцы паведамілі, што дрон пашкодзіў некаторыя нафтаперапрацоўчыя ўстаноўкі завода.
Праектная магутнасць НПЗ у Орску складае 5,76 млн тон нафты ў год, або каля 115 200 барэляў у суткі.
У 2024 годзе прадпрыемства перапрацавала 4,2 млн тон нафты, вырабіўшы 1,8 млн тон дызельнага паліва, 600 000 тон бензіну, 500 000 тон бітуму і 200 000 тон мазуту.
Нагадаем, раніцай 11 жніўня ў расійскім Орску Арынбургскай вобласці пасля атакі ўзнік пажар на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода «Орскнефтеоргсинтез». Мясцовыя жыхары паведамілі пра выбухі.