BE RU EN

У небе пад Мінскам вырасла гіганцкая сцяна з воблакаў

  • 12.08.2026, 19:35

Жыхары Бараўлянаў назіралі шквальны вал.

Увечары 11 жніўня жыхары Бараўлянаў пад Мінскам сталі сведкамі рэдкай атмасфернай з’явы — шкваловага вала, паведамляе pristalica.by.

Вялізны грозавы вал рушыў з боку Мінска на Копішча, Бараўляны і суседнія тэрыторыі.

Шквальны, або грозавы вал утвараецца пры рэзкай змене тэмператур і часта папярэднічае моцным ліўням і шквалам.

Апошнія навіны