З Мінска ў Ліду пачалі хадзіць пацібасы
- 12.08.2026, 20:20
Звычайныя маршруткі ператварылі ў міні-фестываль на колах.
На маршруце паміж Мінскам і Лідай з’явіліся маршруткі-пацібасы, паведамілі ў прэс-службе сэрвісу па продажы білетаў «Атласбас». Звонку адрозніць навінку ад звычайнага аўтамабіля амаль немагчыма, але ў салоне абяцаюць запусціць сапраўдны фестываль, піша Tochka.by.
Незвычайны транспарт вырашылі запусціць напярэдадні легендарнага фестывалю LIDBEER. Беларусам прапануюць з’ездзіць у Ліду яшчэ да таго, як у горадзе стане вельмі людна. Таму паміж сталіцай і райцэнтрам запусцілі звыклыя маршрутныя таксі, але ў незвычайным выкананні.
Салон аформілі тэматычна ў стылі LIDBEER: фіранкі, сцяжкі, праграмы, лямпачкі цёплага святла і плэйліст з найбольш вядомымі выканаўцамі. Кожнага пасажыра чакаюць сувеніры і пачастункі на фестывальную тэму
Набыць білет у пацібас можна на сайце або ў дадатку «Атласбас». У раскладзе фестывальныя маршруткі адзначаныя спецыяльнай плашкай.
Арганізатары таксама папярэдзілі: колькасць фестывальных рэйсаў і месцаў абмежаваная, таму пракаціцца ў пацібасе атрымаецца не ва ўсіх.
Зыходзячы з раскладу, пацібасы ходзяць толькі ў выхадныя дні, а кошты білетаў звычайных маршрутак і фестывальных не адрозніваюцца. Яны абыдуцца ў 22 рублі.