BE RU EN

Сын расійскага алігарха на Lamborghini збіў ваеннага, які вярнуўся з вайны

  • 12.08.2026, 20:55

Сталі вядомыя падрабязнасці.

11 жніўня сайт Charter97.org пісаў, што ў Екацярынбургу сын расійскага мільярдэрапісаў, што ў Екацярынбургу сын расійскага мільярдэра Ігара Алтушкіна на Lamborghini урэзаўся ў жылы дом і збіў акупанта, які вярнуўся з вайны. Цяпер сталі вядомыя новыя падрабязнасці аварыі.

Паводле даныхданых расСМІ, за рулём знаходзіўся Давід Алтушкін (некаторыя СМІ пішуць, што яму 20 гадоў). Ён з'яўляецца малодшым сынам расійскага мільярдэра, заснавальніка «Рускай меднай кампаніі» Ігара Алтушкіна. Спорткар зарэгістраваны на імя апошняга.

Паводле даных расСМІ, за рулём знаходзіўся 18-гадовы Давід Алтушкін (некаторыя СМІ пішуць, што яму 20 гадоў). Ён з'яўляецца малодшым сынам расійскага мільярдэра, заснавальніка «Рускай меднай кампаніі» Ігара Алтушкіна. Спорткар зарэгістраваны на імя апошняга.

У момант удару на ганку дома сядзелі двое мужчын. Адзін з іх — 23-гадовы Цімур Халілаў, былы баксёр, які пасля арышту ў 2025 годзе падпісаў кантракт з Мінабароны РФ і адправіўся ваяваць супраць Украіны. У выніку ДТЗ ён атрымаў пераломы рэбраў, закрытую чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія ўдары, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Другі мужчына абышоўся без сур'ёзных траўмаў, хто ён, СМІ не ўдакладнілі.

Вадзіцель Lamborghini Алтушкін-малодшы таксама пацярпеў. У яго дыягнаставалі траўму галавы, меркавана, пералом носа і кантузію грудной клеткі. СМІ адзначылі, што на кадрах з месца аварыі ён усміхаўся, размаўляючы з паліцэйскімі. Ад каментарыяў ён адмовіўся.

Shot інфармаваў, што ў машыне з Алтушкіным знаходзіліся яшчэ двое падлеткаў, а спорткар суправаджаў пазадарожнік з аховай, якая пасля аварыі накрыла Lamborghini чорнай тканінай. Mash паведаміў, што на аўтамабілі было 16 штрафаў за перавышэнне хуткасці. Папярэдне, сын алігарха быў цвярозы.

РасСМІ падкрэслілі, што Ігар Алтушкін вядомы таксама як «праваслаўны алігарх», ён фінансаваў будаўніцтва і рэстаўрацыю храмаў у Свердлоўскай вобласці. Forbes ацэньвае яго стан у $4,9 млрд, у 2024 годзе яго ўнеслі ў санкцыйны спіс ЕС.

Апошнія навіны