Зяленскі і Пашынян абмеркавалі збліжэнне Украіны і Арменіі
- 12.08.2026, 22:08
Кіеў і Ерэван маюць намер пашыраць супрацоўніцтва.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках у сераду, 12 жніўня, піша «Еўрапейская праўда».
Зяленскі заявіў, што цяпер адносіны паміж Украінай і Арменіяй становяцца яшчэ больш канструктыўнымі. Ён падкрэсліў важнасць пастаяннага дыялогу паміж краінамі.
Падчас размовы прэзідэнт Украіны і прэм'ер-міністр Арменіі абмеркавалі вынікі візіту Зяленскага ў краіну, а таксама прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва.
«Таксама дзякую прэм'ер-міністру за віншаванні з нагоды 975-й гадавіны заснавання Кіева-Пячэрскай лаўры — важнай даты для хрысціян усяго нашага рэгіёну. Дамовіліся і далей заставацца на сувязі», — дадаў Зяленскі.