Дроны ўчынілі блэкаўт у Севастопалі
- 13.08.2026, 7:35
Горад цалкам абясточаны пасля атакі ЗСУ.
Часова акупаваны РФ Севастопаль застаўся без святла пасля атакі дронаў. Гэта пацвердзіў «гауляйтэр» горада, а партызаны руху «АТЭШ» інфармуюць пра праблемы з інтэрнэтам і сувяззю.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на агенцтва ТАСС і тэлеграм-канал «АТЭШ».
Так званы «губернатар» Міхаіл Разважаеў пацвердзіў, што «Севастопаль цалкам абясточаны пасля атакі ЗСУ». Акупант адзначыў, што на аб'ектах уведзены асаблівы рэжым, а спецыялісты ацэньваюць маштабы пашкоджанняў.
Тым часам рух «АТЭШ» інфармуе, што ў Севастопалі пачаліся праблемы са сувяззю і інтэрнэтам. Акрамя таго, без святла пасля ўдараў дронаў застаюцца і іншыя гарады, пакуль акупаваныя расійскімі захопнікамі.
Акрамя афіцыйнага паведамлення «губернатара» пра праблемы са святлом у Севастопалі паведамляюць і мясцовыя. Яны дзеляцца картай адключэнняў.