BE RU EN

Каталікі просяць маліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча

  • 13.08.2026, 11:13

Арцыбіскуп праходзіць рэабілітацыю ў рэспубліканскім цэнтры ў Аксакоўшчыне.

Дырэктар партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by Павел Эйсмонт просіць памаліцца аб выздараўленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

«Стан здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча стабілізаваны, але яму патрэбная наша духоўная падтрымка», — кажа ён.

Іерах, які, нягледзячы на свае 80 гадоў і сур'ёзную хваробу, застаецца вельмі актыўным у сферы душпастырства, наведваючы ўрачыстасці ў розных парафіях Беларусі. 22 ліпеня быў тэрмінова шпіталізаваны ў адну з бальніц Мінска з-за дрэнных вынікаў даследавання сэрца. Аднак амаль два тыдні знаходжання там не прынеслі істотнага паляпшэння яго здароўя. Таму яго даставілі ў РНПЦ кардыялогіі, дзе яму правялі аперацыю па стэнтаванні сценак крывяносных сасудаў.

З 10 жніўня іерах праходзіць рэабілітацыю ў рэспубліканскім цэнтры ў Аксакоўшчыне.

Арцыбіскуп прызнаецца, што Божы Провід, дзякуючы вельмі своечасова праведзенаму лекарамі даследаванню сэрца, захаваў яго ад паўторнага інфаркту міякарда.

І хоць сітуацыя, звязаная са здароўем сэрца, была стабілізавана, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу патрэбная малітва як мага большай колькасці вернікаў аб яго фізічным выздараўленні.

Ксёндз Павел Эйсмонт, які таксама з'яўляецца сакратаром архіпастыра, просіць усіх неабыякавых людзей «узнясці малітву аб яго выздараўленні, каб ён мог і надалей актыўна служыць Богу і людзям, чаго ён заўсёды вельмі жадае».

Апошнія навіны