BE RU EN

Лукашэнка: Пара перастаць плаціць аграрыям «за кожны візг і піск парасяці»

  • 13.08.2026, 14:02

У дыктатара скончыліся сродкі на датацыі?

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў «перагледзець падыход да бюджэтнай падтрымкі сельскай гаспадаркі» і «выдзяляць датацыі больш выбарачна». Паводле яго слоў, дзяржава не павінна плаціць аграрыям «за кожны візг і піск парасяці», паколькі сельская гаспадарка — гэта бізнес. Пра гэта дыктатар заявіў 13 жніўня падчас працоўнай паездкі ў Мінскую вобласць.

Лукашэнка паразважаў пра тое, што дзяржава дапамагае аграрыям з набыццём угнаенняў, паліва, тэхнікі і прадастаўляе розныя ільготы. Аднак, паводле яго слоў, трэба «сур’ёзна падумаць над тым, калі сапраўды трэба выдзяляць сродкі з бюджэту, а калі ў гэтым няма неабходнасці».

«Усё датуем і датуем з бюджэту. Нам трэба сур’ёзна падумаць у сельскай гаспадарцы, каб за кожны візг і піск парасяці мы грошы не плацілі. Гэта бізнес», — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны