BE RU EN

Жыхар Светлагорска за дзень абрабаваў восем крам

  • 13.08.2026, 15:52

Прычым не ў родным горадзе.

У Бабруйску затрымалі 50‑гадовага жыхара Светлагорска, які ўчыніў маштабны налёт на мясцовыя крамы.

Мужчына карыстаўся тым, што ў залах не было ахоўнікаў, набіваў украдзеным свой заплечнік і спакойна выходзіў, не падыходзячы да касы. Аднак яго дзеянні трапілі на камеры відэаназірання.

Затрымаўшы злодзея, міліцыянеры высветлілі, што ён не абмежаваўся адной крамай і за дзень паспеў абрабаваць яшчэ сем устаноў горада. Усяго ён скраў тавараў на суму больш за 2 тысячы рублёў.

На мужчыну завялі крымінальную справу.

Апошнія навіны