У Афрыцы ліквідаваны вядомы Z-прапагандыст
- 13.08.2026, 19:06
Ён быў лётчыкам групы «Вагнер».
Расійскія прапагандысцкія каналы паведамілі пра гібель Дзмітрыя Сердзінава, аднаго з адміністратараў Z-канала «Воевода вещает». Паводле звестак саміх расіян, ён быў капітанам запасу ВКС РФ, лётчыкам-штурмавіком 18-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка і лётчыкам авіяатрада групы «Вагнер».
Як напісаў сам Z-канал «Воевода вещает», Сердзінаў, вядомы па пазыўным «Стары», загінуў падчас баявога вылету ў адной з афрыканскіх рэспублік. Дакладнае месца, абставіны і дата гібелі ў публікацыі не ўдакладняюцца.
«Пайшоў у нябесны гарнізон наш гарызантальны брат, адзін з адміністратараў канала, дарагі брат Воеводы — Дзмітрый «Стары» Сердзінаў. Сапраўдны Дзікі Гусак!» — гаворыцца ў паведамленні.
Там жа адзначаецца, што загінулы быў звязаны з авіяцыяй групы «Вагнер». Гэта структура, пасля ўдзелу ў вайне супраць Украіны і ва ўнутраных канфліктах у Расіі, працягвае дзейнічаць у Афрыцы, дзе расійскія найміты падтрымліваюць мясцовыя рэжымы, ахоўваюць рэсурсы і ўдзельнічаюць у баявых аперацыях.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, у Малі атакавалі калонну з больш чым 200 байцамі Афрыканскага корпуса РФ.