BE RU EN

NYT: Пуцін хаваецца ад украінскіх дронаў

  • 13.08.2026, 23:44

Кіраўнік Крамля перасоўваецца на браняцягніку і пускае «фэйкавыя» прэзідэнцкія карцежы.

Пуцін стаў перасоўвацца на браняцягніку. А таксама пускаць фэйкавыя прэзідэнцкія карцежы, каб схавацца ад украінскіх дронаў. Пра гэта піша The New York Times.

Аглядальнікі адзначаюць, што расійскае тэлебачанне ўжо даўно выкарыстоўвае так званыя «кансервы». Гэта загадзя знятыя ролікі з Пуціным, якія падаюцца як свежыя навіны. А ахова дыктатара прыдумвае ўсё новыя спосабы, каб схаваць яго ад украінскіх дронаў, якія б’юць практычна па ўсёй еўрапейскай частцы РФ і прылятаюць нават у Заходнюю Сібір.

Акрамя таго, усё часцей выкарыстоўваюцца ілжывыя паведамленні пра месцазнаходжанне гаспадара Крамля.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, падчас візіту ў Новасібірск Пуцін нечакана прыляцеў на старым Іл-96 RA-96020, які раней выкарыстоўвалі як самалёт-дублёр і падымалі ў паветра для маскіроўкі маршруту прэзідэнта.

Апошнія навіны