BE RU EN

Мядзведзеў рэзка занерваваўся з-за маладых расіян, якія выступілі супраць вайны ва Украіне

  • 14.08.2026, 8:28

Экс-прэзідэнт РФ разразіўся абразамі.

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ, экс-прэзідэнт краіны-агрэсара Дзмітрый Мядзведзеў выступіў з рэзкай крытыкай маладых расіян, якія выступаюць супраць вайны Расіі з Украінай. Пра гэта 14 жніўня паведамляе Dialog.UA са спасылкай на нядаўнюю заяву Мядзведзева.

Паводле яго слоў, частка моладзі нібыта не ўсведамляе сваіх дзеянняў, паддаецца чужому ўплыву або спрабуе вылучыцца сярод аднагодкаў. Іх антываенныя настроі ён назваў вынікам «дурноты і неўсвядомленасці».

Крытыкаў расійскай улады Мядзведзеў таксама назваў людзьмі з «скрыўленымі мазгамі». Пры гэтым ён прызнаў неабходнасць інтэнсіфікацыі так званай «патрыятычнай працы» сярод моладзі.

Паводле яго слоў, расійскія ўлады павінны актыўней выкарыстоўваць прыклады ўдзельнікаў вайны супраць Украіны для ідэалагічнага ўздзеяння на маладое пакаленне.

Апошнія навіны