У Латвіі знішчальнікі НАТА збілі дрон, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны
- 14.08.2026, 8:30
Рэакцыя ўзброеных сіл краіны была неадкладнай.
Сёння раніцай у пятніцу, 14 жніўня, на тэрыторыю Латвіі заляцеў невядомы дрон. Неўзабаве пасля інцыдэнту беспілотнік быў збіты.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на допіс латвійскай арміі ў сацсетцы Х.
Каля 04:09 узброеныя сілы краіны папярэдзілі латвійцаў, што ў муніцыпалітэтах Аўгшдаугава, Прэйлі, Рэзекне і Балві абвешчана паветраная пагроза.
«Паведамляем, што ў паветранай прасторы Латвіі існуе паветраная пагроза. Неадкладна схавайцеся ў памяшканні і выконвайце правіла двух сцен. Сачыце за афіцыйнымі паведамленнямі», — гаварылася ў публікацыі.
Прыблізна праз паўгадзіны ў арміі Латвіі заявілі, што пагроза ліквідаваная. Варожы беспілотнік быў збіты авіяцыяй НАТА.
«Паведамляем вам, што пагроза ў паветранай прасторы ліквідаваная. Знішчальнікі саюзнікаў паспяхова збілі беспілотны лятальны апарат, які ўвайшоў у паветраную прастору», — заявілі ў арміі, дадаўшы, што дадатковая інфармацыя будзе апублікаваная ў іх у сацсетках.