BE RU EN

Беларускія гатэлі абавяжуць атрымаць «зоркі»

  • 14.08.2026, 10:30

Гатэлям давядзецца пацвердзіць узровень сэрвісу і ўмоваў.

У Беларусі хочуць увесці абавязковую сертыфікацыю гатэляў паводле пяцізоркавай сістэмы. Цяпер атрымліваць такі статус уладальнікі могуць добраахвотна.

Пра будучыя змены расказаў намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзяніс Бешко у эфіры праграмы «Цік-Толк» на АНТ.

Мяркуецца, што афіцыйныя «зоркі» стануць для пастаяльцаў своеасаблівым знакам якасці. Турыст зможа загадзя разумець, на які ўзровень умоваў і сэрвісу разлічваць.

Каб атрымаць нават адну «зорку», гатэлю давядзецца адпавядаць базавым патрабаванням. Сярод іх – наяўнасць вады, інтэрнэту, тэлевізара і іншых неабходных зручнасцяў.

Для часткі аб’ектаў гэта будзе азначаць неабходнасць абнаўлення. А тыя, хто не зможа забяспечыць мінімальны ўзровень, могуць часова прыпыніць працу да ўстаранення недахопаў.

Асобную ўвагу плануюць надаць сэрвісу. Персанал хочуць навучаць, а ў яго працу ўкараняць скрыпты і чэк-лісты.

«Кадры, насамрэч, вырашаюць усё. Чалавечы фактар не прымусіш, але яго можна мінімізаваць, калі дадаць нейкія скрыпты, чэк-лісты. Абавязкова павінен быць і курс, што павышае кваліфікацыю спецыялістаў», – адзначыў эксперт.

Апошнія навіны