BE RU EN

Украінскія марпехі і дэсантнікі зачысцілі Тоўстае ў Данецкай вобласці

  • 14.08.2026, 10:48

Паспяховая аперацыя пачалася 10 чэрвеня.

Марпехі 505-га батальёна і дэсантнікі 79-й АДШбр поўнасцю ачысцілі вёску Тоўстае ў Данецкай вобласці ад расійскіх акупантаў і паднялі над ёй украінскі сцяг.

Пра гэта паведамілі у 505-м асобным батальёне марскай пяхоты.

Паводле дадзеных вайскоўцаў, аперацыя пачалася 10 чэрвеня: марпехі дзейнічалі разам з байцамі 2-га дэсантна-штурмавога батальёна 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Пры гэтым штурмавыя групы падтрымлівалі разведвальныя і ўдарныя беспілотнікі, якія дапамагалі выяўляць варожыя пазіцыі і карэктаваць агонь. Ужо 12 чэрвеня супраціў расіян быў канчаткова зломлены, а населены пункт поўнасцю ачышчаны.

У 505-м батальёне падкрэслілі, што вяртанне ўкраінскага сцяга над Тоўстым стала вынікам зладжанай працы марпехаў, дэсантнікаў і аператараў БПЛА.

«Падтрымлівайце Сілы абароны Украіны, каб у кожнай акупаванай вёсцы і горадзе зноў развіваўся сіне-жоўты сцяг», — заклікалі вайскоўцы.

Апошнія навіны