BE RU EN

Літоўцы адстоялі халаднік

  • 14.08.2026, 11:25

Выданне The New York Times выправіла рэцэпт, прызнаўшы яго літоўскім.

Адзінства і настойлівасць літоўцаў прынеслі плён. Спецыяліст па камунікацыях Кароліс Жукаускас паведамляе пра перамогу: The New York Times выправіў рэцэпт халадніка, піша партал delfi.lt.

Гэтая гісторыя пачалася некалькі гадоў таму, калі The New York Times у сваёй рубрыцы надрукаваў рэцэпт халадніка, назваўшы яго польскай стравай (Chłodnik litewski), не згадаўшы літоўскую назву «шалцібаршчай».

Гэтая памылка выклікала абурэнне літоўцаў у сацыяльных сетках, а Жукаускас напісаў у рэдакцыю выдання і аўтарцы артыкула Касіі Пілат ліст з патрабаваннем аднавіць справядлівасць.

Выданне доўга не рэагавала на заўвагі, але ў новым нумары дапоўніла артыкул важным каментаром: «Chłodnik litewski ў перакладзе азначае літоўскі халодны суп, які цэніцца ў абедзвюх краінах. У Літве яго называюць шалцібаршчай», — сказана ў новым нумары The New York Times.

Жукаускас парадаваўся, што намаганні літоўцаў далі плён, ён заклікаў суайчыннікаў падзякаваць рэдакцыі выдання і запрасіць аўтарку артыкула на Pink Soup Festival у Вільнюсе.

Апошнія навіны