BE RU EN

Авіяцыя ЗСУ знішчыла пункт скупчэння расійскіх вайскоўцаў

  • 14.08.2026, 11:47

Па мэце нанеслі прыцэльны ўдар авіябомбай

Украінская авіяцыя нанесла ўдар па будынку, дзе акупанты канцэнтравалі асабовы склад на ўсходнім кірунку.

Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», аэравыведка выявіла ў будынку скупчэнне невялікіх груп расійскіх вайскоўцаў, якія хаваліся ў падвальных памяшканнях.

Пасля атрымання дакладных каардынатаў пілоты знішчальнікаў Су-27 Паветраных сіл Украіны нанеслі па варожай мэце прыцэльны ўдар авіябомбамі. У выніку ўдару будынак быў знішчаны разам з акупантамі, якія знаходзіліся ўнутры.

Кадры баявых дзеянняў украінскай авіяцыі апублікаваў адзін з пілотаў у сваім Telegram-канале.

Апошнія навіны