На прадпрыемствах Брэста рыхтуюцца да надзвычайных сітуацый
- 14.08.2026, 17:18
Дзіўная ініцыятыва аблвыканкама.
Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» паведамілі пра новыя задачы, якія чыноўнікі ставяць перад кіраўнікамі арганізацый.
«12 жніўня наша прадпрыемства атрымала ліст з Брэсцкага аблвыканкама, - піша адзін з іх. - Трэбуюць падаць «камплекс захадаў» і план працы на выпадак надзвычайных сітуацый. У прыватнасці, пералічваюцца адключэнне электраэнергіі і водазабеспячання, «пазаштатныя сітуацыі». Намеснік дырэктара ў паніцы, варыянт «разыходзіцца па дамах» яго, наколькі я разумею, не задавальняе».
Нагадаем, у Беларусі на працягу апошніх гадоў неаднаразова праводзіліся вучэнні МНС і Мінабароны па супрацьдзеянні атакам дронаў.