Беларускі шахматыст здзівіў усіх на турніры з прызавым фондам у $1,5 млн
- 14.08.2026, 20:35
Лазавік перамог Няпомняшчага.
Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік перайграў расійскага гросмайстра Яна Няпомняшчага у паўфінале ніжняй сеткі групавога этапу шахматнага турніру на Esports World Cup 2026.
Сустрэча ў групе B завершылася з лікам 1,5:0,5 на карысць Лазавіка. У першай партыі Няпомняшчы сыграў унічыю белымі фігурамі, у другой саступіў чорнымі.
Дзякуючы перамозе Лазавік выйшаў у плэй-оф. Раней туды адабраліся амерыканцы Хікару Накамура і Ханс Німан, індыйцы Арджун Эрыгаісі і Ніхал Сарын, узбек Нодзірбек Абдусатараў, француз Алірэза Фірузджа і нарвежац Магнус Карлсен.
Esports World Cup праходзіць у Парыжы. Агульны прызавы фонд турніру складае 75 мільёнаў долараў, спаборніцтваў па шахматах — 1,5 мільёна долараў. Плэй-оф шахматнага турніру адбудзецца 14 і 15 жніўня.