Буданаў: Украіна фармуе поўны рахунак для дзяржавы-агрэсара
- 14.08.2026, 23:22
Расіі давядзецца заплаціць.
Украіна паслядоўна дакументуе шкоду, нанесеную Расіяй, фармуючы поўны рахунак, які дзяржава-агрэсар у выніку абавязана будзе аплаціць. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
«Расія павінна заплаціць за кожнае сваё злачынства і кампенсаваць кожную грыўню, выдаткаваную на пераадоленне наступстваў агрэсіі», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў Буданава, Міжнародны рэестр страт для Украіны (RD4U) пачаў прымаць заяўкі па новых катэгорыях — яны датычацца дзяржаўных гуманітарных выдаткаў на падтрымку пацярпелага насельніцтва, а таксама выдаткаў на размініраванне і ачыстку тэрыторый ад неўзарваных боепрыпасаў.
Ён нагадаў, што з пачатку паўнамасштабнага ўварвання дзяржаўныя і мясцовыя органы ўлады накіравалі значныя сродкі на эвакуацыю людзей, арганізацыю часовага жылля, экстраную медыцынскую дапамогу, рэабілітацыю пацярпелых і кампенсацыі за знішчанае жыллё. Значных фінансавых выдаткаў таксама патрабуе размініраванне тэрыторый, забруджаных у выніку баявых дзеянняў.
Буданаў падкрэсліў, што стварэнне міжнародных механізмаў фіксацыі страт пазбаўляе Расію магчымасці пазбегнуць адказнасці за ўчыненае.
«Вораг нанёс гэтую шкоду — вораг за яе і заплаціць. Справядлівасць будзе адноўлена», — рэзюмаваў ён.