Ён зноў прыйшоў у Маскву
- Тэлеграм-канал «Забароненае меркаванне»
- 15.08.2026, 10:48
Не хапае толькі адной пастановы: «Аб забароне адсутнасці бензіну».
У Маскве і Падмаскоўі зноў пачаў знікаць бензін.
Аўтамабілісты паведамляюць пра закрытыя калонкі, чэргі і дэфіцыт АІ-95 на асобных запраўках «Газпрома», «Роснефти», Teboil, «Нефтьмагистрали», «Трассы» і «Татнефти».
На Яраслаўскім шосэ чэргі мясцамі выходзяць на трасу, а цана АІ-95 на некаторых АЗС, паводле паведамленняў вадзіцеляў, даходзіць да 120 рублёў за літр.
І вось гэта ўжо сапраўды востры этап крызісу.
Бо Масква — апошняе месца ў РФ, дзе бензін павінен быў скончыцца ў апошнюю чаргу.
Яшчэ ў ліпені ўлады фактычна стварылі для сталіцы асобны палівны контур: бензін перакідвалі з Сібіры і іншых рэгіёнаў, пастаўкі ўзмацнялі імпартам з Беларусі і Індыі.
Дзейнічаў стары расійскі прынцып кіравання дэфіцытам: калі ў ўсёй краіне нечага не стае — сцягнуць рэшткі ў Маскву.
Няхай дзесьці прадаюць па 20 літраў у рукі.
Галоўнае, каб на Садовым кальцы ніхто нічога не заўважыў.
Але прайшло некалькі тыдняў — і бензін пачаў заканчвацца ўжо ў Маскве.
У ліпені вытворчасць бензіну пасля серыі удараў па НПЗ ўпала прыкладна да 65% звычайнага сезоннага спажывання.
Урад забараніў экспарт бензіну і дызеля да канца студзеня 2027 года, павялічыў імпарт і дазволіў вытворчасць паліва ніжэйшых экалагічных класаў.
Але адміністрацыйнымі рашэннямі нафтаперапрацоўчы завод не заменіш.
Украінскія ўдары працягваюцца.
На гэтым тыдні пасля атакі цалкам спыніўся Орскі НПЗ, рамонт якога можа заняць месяцы. Удары таксама наносіліся па прадпрыемствах у Башкартастане, Татарстане і Яраслаўлі.
Прычым крызіс ужо распаўзаецца далей за межы заправак. Рост кошту паліва павялічвае выдаткі перавозчыкаў, а потым ператвараецца ў цэны літаральна на ўсё.
Бензін заканчваецца на АЗС, а праз некалькі тыдняў з’яўляецца ў новым цэнніку крамы.
Асабліва забавна ўспамінаць аповеды пра тое, што ўдары па расійскай нафтавай інфраструктуры нічога прынцыпова не змяняюць.
Кожны асобны завод сапраўды можна адрамантаваць.
Але пакуль рамантуць першы, прылятае па другім.
Пакуль запускаюць другі — пашкоджваюць трэці.
Пакуль бензін перакідваюць з аднаго рэгіёна ў іншы, дэфіцыт пераязджае следам за ім.
І вось ён зноў даехаў да Масквы.
Расійскія ўлады ўжо пераспрабавалі амаль увесь набор адміністрацыйнай магіі:
Забаронілі экспарт.
Павялічылі імпарт.
Перакінулі пастаўкі ў сталіцу.
Знізілі патрабаванні да якасці паліва.
Падключылі ФАС.
Не стае толькі пастановы:
«Аб забароне адсутнасці бензіну».
Праблема ў тым, што адміністрацыйны рэсурс даволі дрэнна перапрацоўвае нафту.
Менавіта таму чэргі ў Маскоўскім рэгіёне важнейшыя за чарговую пустую калонку дзесьці далёка ад сталіцы.
Масква была вітрынай, якую дзяржава абараняла ў першую чаргу.
Для яе ўжо збіралі паліва па ўсёй краіне.
І ўсё роўна дэфіцыт вярнуўся.
Значыць, гэта ўсё меней падобна на лакальную непрыемнасць і ўсё больш — на сістэмнае абмежаванне.
Пуцін хацеў пабудаваць эканоміку, здольную гадамі вытрымліваць вайну.
Але для такой эканомікі патрэбныя не толькі трыльёны ў бюджэце і бадзёрыя даклады.
Патрэбныя заводы, запасныя часткі, лагістыка, нафтаперапрацоўка і бензін.
Сёння палівны крызіс ізноў прыйшоў у Маскву.
Не таму, што ў РФ скончылася нафта, а таму, што вайна паступова вучыць нафтавую звышдзяржаву непрыемнаму ўроку:
мець рэсурс і ўмець ім карыстацца — дзве зусім розныя рэчы.
Тэлеграм-канал «Забароненае меркаванне»