Мядзведзеў зладзіў чарговую істэрыку
- Аляксандр Нявзораў
- 15.08.2026, 14:35
Пойдуць этыловыя дажджы і пачнуцца мутацыі сакуры.
Заместнік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў зладзіў чарговую істэрыку.
«Кожнага, хто не разумее, што Курылы былі, ёсць і застануцца расійскай тэрыторыяй, чакаюць жудасныя наступствы», — напісаў Мядзведзеў на сваёй старонцы ў сацсетцы X.
Японскія ўлады заявілі «рашучы пратэст» у сувязі з візітам Уладзіміра Пуціна на Ітуруп. У Токіа назвалі Паўднёвыя Курылы «спрадвечнай тэрыторыяй Японіі» і заявілі, што паездка расійскага прэзідэнта «абражае пачуцці японскага народа».
Японцам варта сур'ёзна паставіцца да пагрозаў Мядзведзева.
Трагедыя Хірасімы можа паўтарыцца.
Калі старога алкаголіка Дзімона, як новую бомбу, скінуць на няшчасны горад, то непазбежна адбудзецца распыленне мядзведзеўскага арганізму.
У выніку гэтага тысячы людзей адразу загінуць ад вострага алкагольнага атручвання.
А дзясяткі тысяч гадамі будуць пакутаваць ад белай гарачкі.
Пойдуць этыловыя дажджы і пачнуцца мутацыі сакуры.
Японцам не варта кіпяціцца і выкатваць «ноты» Крамлю. Трэба проста крыху пачакаць.
Вектар гісторыі расійскай дзяржавы ўпэўнена рухаецца да таго моманту, калі расійскі бок з удзячнасцю пагодзіцца на абмен астравоў на пару порцый сушы і шклянку сакэ.
Аляксандр Нявзораў, «Тэлеграм»