BE RU EN

Беларус палічыў 10 000 рублёў у доларах — і атрымаў пяць розных сум

  • 15.08.2026, 15:22

Жыхар Гомельскай вобласці хацеў даведацца, колькі насамрэч каштуюць ягоныя зберажэнні.

Жыхар Гомельшчыны захацеў даведацца, колькі каштуюць ягоныя зберажэнні ў доларах. Аднак разлікі аказаліся цікавейшымі, чым ён чакаў, піша Myfin.by.

Міхаіл пачаў адкладаць грошы з пачатку года. Да жніўня ў яго назбіралася 10 000 рублёў.

— З адпускных зняў амаль тысячу і дакінуў, каб сума была круглая, — расказаў мужчына. — І захацеў прыкінуць, колькі гэта ў доларах.

Звычайны пераразлік грошай хутка ператварыўся ў невялікі эксперымент.

— Калі адкрыў курсы валют Нацбанка, высветлілася, што там ёсць не толькі долар ЗША, а, напрыклад, аўстралійскі і канадскі, — кажа Міхаіл. — Вырашыў дзеля цікавасці падлічыць свае зберажэнні ў розных валютах. Лічыў 10 жніўня.

У выніку адны і тыя ж 10 000 рублёў далі пяць розных вынікаў:

3 392 долары ЗША;

4345 сінгапурскіх долараў;

4755 канадскіх долараў;

4817 аўстралійскіх долараў;

5775 новазеландскіх долараў.

Адкуль лічбы?

Гаворка пра афіцыйныя курсы беларускага рубля да замежных валют, якія Нацыянальны банк устанаўлівае штодня.

Журналіст MYFIN праверыў разлікі паводле курсаў НБРБ на 10 жніўня — вынікі супалі з разлікамі Міхаіла з улікам акруглення.

Такім чынам, у ягонай заначцы было ўмоўна ад 3 392 да 5 775 долараў у залежнасці ад таго, якую валюту браць за аснову пры пераразліку.

Апошнія навіны