BE RU EN

НАТА стварае сетку беспілотнікаў уздоўж межаў з Беларуссю

  • 15.08.2026, 18:41

Кіраваць новай абароннай сістэмай дапаможа штучны інтэлект.

НАТА плануе ўзмацніць усходні фланг сеткай з тысяч беспілотнікаў, датчыкаў і спадарожнікаў, аб’яднаных штучным інтэлектам. Пра гэта паведамляе выданне Politico.

Альянс вывучае выкарыстанне беспілотнікаў з падтрымкай ШІ ў межах Eastern Flank Deterrence Initiative (EFDI) — ініцыятывы па стрымліванні на ўсходнім флангу. Сетка будзе адсочваць пагрозы ўздоўж межаў НАТА з Расіяй і Беларуссю — ад паўночнай Фінляндыі да Чорнага мора.

Сістэма павінна выяўляць парушэнні межаў краін альянсу і служыць першым эшалонам абароны, аб’ядноўваючы даныя з розных крыніц.

Так, пры выяўленні беспілотнікам патэнцыйнага праціўніка штучны інтэлект зможа супаставіць гэтую інфармацыю са спадарожкавымі здымкамі, данымі датчыкаў і радараў і перадаць яе саюзнікам па НАТА, пасля чаго камандзіры змогуць выбраць сілы для адказу.

У альянсе гэтую канцэпцыю называюць kill web («сеткай паражэння»). Яна прадугледжвае перадачу даных наўпрост аператарам замест працяглай перадачы інфармацыі ад перадавой да камандавання і назад.

«Раней інфармацыя праходзіла праз мноства пасярэднікаў. Сёння яна можа паступаць адразу ад датчыка да сродку ўздзеяння», — сказаў капітан арміі ЗША Ронан Сэфтан.

У НАТА разлічваюць, што сістэма дазволіць альянсу хутчэй за праціўніка адаптавацца да зменаў на полі бою, і плануюць рэалізаваць праект у кароткія тэрміны.

Апошнія навіны