BE RU EN

Кіроўца мікрааўтобуса з беларусамі, які разбіўся ў Грузіі, не меў патрэбных правоў

  • 15.08.2026, 20:06

Сталі вядомыя новыя абставіны аварыі.

Кіроўца мікрааўтобуса, які трапіў у смяротнае ДТЗ у Грузіі, не меў вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасці пасажыраў. Пра гэта паведаміла пракуратура Грузіі.

Нагадаем, аварыя адбылася 12 жніўня у муніцыпалітэце Озургеті. Паводле звестак следства, кіроўца перавозіў турыстаў з Беларусі, аднак не меў неабходнай катэгорыі вадзіцельскіх правоў.

Падчас руху ён не забяспечыў бяспечнага кіравання мікрааўтобусам. Машына з’ехала з дарогі, звалілася ў яр і ўрэзалася ў дрэва.

У выніку ДТЗ загінулі чацвёра пасажыраў, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.

Праваахоўнікі затрымалі кіроўцу. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў парушэнні правілаў бяспекі дарожнага руху, што пацягнула смерць больш чым двух чалавек. Па гэтым артыкуле яму можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пракуратура ўжо звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб узяцці абвінавачанага пад варту.

Апошнія навіны