«Атрады Буданова» падарвалі паліўныя цыстэрны ў Расіі
- 15.08.2026, 21:09
Дыверсіі адбыліся адразу ў двух гарадах Арынбургскай вобласці.
Добраахвотнае падраздзяленне «Атрады Буданова» правяло чарговую дыверсійную аперацыю на тэрыторыі РФ. На гэты раз пад удар «буданоўцаў» трапілі чыгуначныя цыстэрны з газам і бензінам у Арынбургскай вобласці РФ, паведамляе выданне Novyny.live.
Як паведамляе крыніца ў «Атрадах Буданова», у ноч на 15 жніўня ў Орску Арынбургскай вобласці РФ дыстанцыйным падрывам была знішчана цыстэрна з газам непасрэдна на чыгуначных пуцях.
У тую ж ноч байцы падраздзялення аналагічным чынам спалілі цыстэрну з бензінам у горадзе Гаі той жа вобласці. Крыніца таксама прадставіла відэапацвярджанне паспяховага правядзення дыверсій на варожай тэрыторыі.