Лазавік не здолеў перамагчы Карлсена ў фінале Кубка свету
- 15.08.2026, 21:54
Беларускі шахматыст завяршыў сенсацыйны турнір з $190 тысячамі прызавых.
У сённяшнім фінале галоўнага кіберспартыўнага спаборніцтва свету — Esports World Cup у Парыжы — беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік сустрэўся з былым чэмпіёнам свету, нарвежцам Магнусам Карлсенам. Наш суайчыннік саступіў з лікам 0:2, паведамляе pressball.by.
За выхад у фінал Лазавік атрымае 190 тысяч долараў. Карлсен зарабіў 250 тысяч прызавых.
Напярэдадні Лазавік сенсацыйна выйшаў у фінал турніру, абыграўшы ў паўфінале аднаго з мацнейшых шахматыстаў свету Хікара Накамуру з лікам 2:0. У спаборніцтве ўдзельнічалі 16 найлепшых шахматыстаў свету.