У Рунэце адбыўся маштабны збой
- 18.08.2026, 21:13
Найбольш скаргаў паступае ад жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга.
У Расіі карыстальнікі паскардзіліся на масавыя праблемы з доступам да сайтаў, сведчаць даныя сэрвісу downdetector404.
За 15 хвілін на працу правайдэра lovit паскардзіліся каля 400 чалавек. На «Ростелеком» колькасць скаргаў дасягнула 137. Таксама вялікая колькасць зваротаў датычыцца працы правайдэраў Seven Sky, «Алмател» і «Экотелеком». Таксама збой закрануў працу DNS і сацсетку «УКантакце».
Найбольш скаргаў паступае ад жыхароў Масквы — больш за 1 тыс. за 15 хвілін і Санкт-Пецярбурга — больш за 200.
Раней у гэтым месяцы ў Рунэце ўжо адбываўся маштабны збой. Тады карыстальнікі паскардзіліся на працу Ozon, «Ростелекома», «Яндэкса», Avito, РЖД, Wildberries, Т-банка, Picabu і іншых платформаў. Акрамя таго, карыстальнікі паскардзіліся на перабоі ў працы Telegram.