Маштабны блэкаўт у Маскве: улады РФ хаваюць, што адбылося насамрэч
- 19.08.2026, 15:17
Афіцыйная версія выклікала пытанні ў экспертаў.
Праз 16 гадзін улады так і не назвалі прычыну буйнага блэкаўту. Адключэнне электрычнасці ў Маскве закранула раёны з насельніцтвам каля 350 тысяч чалавек.
«Агентство» піша, што праз 16 гадзін пасля маштабнага блэкаўту ў Маскве ўлады РФ так і не назвалі дакладную прычыну аварыі. Адключэнне электрычнасці прывяло не толькі да праблем у жылых кварталах, але і да маштабнага збою ў працы Рунэта.
Пасля 20:00 сэрвісы «Сбой.рф» і Downdetector пачалі фіксаваць рэзкі рост скаргаў на правадны інтэрнэт, сайты і папулярныя расійскія сэрвісы. Карыстальнікі паведамлялі пра праблемы з доступам да «Госуслуг», «ВКонтакте», Rutube, сэрвісаў МТС, «Мегафона», «Ростелекома», «Т-Мобайл», «Білайна», «Трыкалора», анлайн-кінатэатраў і да сэрвісаў шэрагу банкаў.
Скаргі паступалі з большасці рэгіёнаў Расіі, але найбольш — з Цэнтральнай Расіі, Масквы, Падмаскоўя і Санкт-Пецярбурга. Паводле звестак крыніцы «РБК», праблема была звязаная з аварыяй у Гагарынскім раёне Масквы, дзе знаходзіцца Маскоўская міжгародная тэлефонная станцыя №9, вядомая як ММТС-9 або М9. Яшчэ дзве крыніцы «РБК» і супрацоўнік станцыі пацвердзілі, што на частцы паверхаў ММТС-9 не было святла.
Скаргі паступалі з большасці рэгіёнаў Расіі, але найбольш — з Цэнтральнай Расіі, Масквы, Падмаскоўя і Санкт-Пецярбурга. Паводле звестак крыніцы «РБК», праблема была звязаная з аварыяй у Гагарынскім раёне Масквы, дзе знаходзіцца Маскоўская міжгародная тэлефонная станцыя №9, вядомая як ММТС-9 або М9. Яшчэ дзве крыніцы «РБК» і супрацоўнік станцыі пацвердзілі, што на частцы паверхаў ММТС-9 не было святла.
Першыя паведамленні пра адключэнне электрычнасці з’явіліся каля 20:30.
Частковы блэкаўт закрануў прынамсі чатыры раёны Масквы: Гагарынскі, Данілоўскі, Хамоўнікі і Замаскварэчча. У гэтых раёнах, паводле дадзеных Расстата, жыве каля 350 тысяч чалавек. Адключэнне ўдарыла не толькі па кватэрах: пераставалі працаваць святлафоры і трамваі, з гандлёвага цэнтра «Гагарынскі» эвакуявалі наведвальнікаў, а на Калужска-Рыжскай лініі метро інтэрвалы паміж цягнікамі павялічыліся прыкладна да 10 хвілін.
А 21:24 маскоўскія ўлады паведамілі пра аднаўленне энергазабеспячэння, але заявілі толькі пра «асобных спажыўцоў» і не раскрылі ні колькасць абясточаных дамоў, ні колькасць закранутых людзей.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «112» спачатку напісаў пра пажар на электрападстанцыі на вуліцы Вавілава, а затым змяніў фармулёўку на «хлопок». МЧС заявіла, што прыкмет задымлення на падстанцыі не выяўлена. Улады Масквы патлумачылі адключэнне «тэхналагічным пераключэннем крыніц энергазабеспячэння» і назвалі недаставернай інфармацыю пра наступствы інцыдэнту з сацсетак.
Эксперты лічаць такую фармулёўку ўхілістай. Прадстаўнік праекта «На связи» патлумачыў, што крыніцы харчавання звычайна пераключаюць, калі «асноўная крыніца адваліваецца».