На сыркі ў Беларусі пачнуць наносіць спецыяльную маркіроўку
- 19.08.2026, 16:58
Новае патрабаванне стане абавязковым для вытворцаў.
Для шэрагу прадуктаў у Беларусі ўвялі абавязковую маркіроўку — прасцей кажучы, QR-код. Пастанову падпісаў кіраўнік Савета Міністраў Аляксандр Турчын, паведамілі ў Telegram-канале ўрада.
Дакумент прадугледжвае маркіроўку сродкамі ідэнтыфікацыі асобных відаў малочных прадуктаў і сыроў (тварожных сыркоў, тварожных вырабаў, плаўленых сыроў і іншых відаў малочных прадуктаў).
Новае патрабаванне да гэтых тавараў стане абавязковым з 1 сакавіка 2027 года.
Але коды на таварах могуць з'явіцца і раней. Іх выдае РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд»».
За некалькі месяцаў да ўступлення пастановы ў сілу бізнес ужо можа атрымліваць сродкі ідэнтыфікацыі і наносіць іх на сыркі добраахвотна. Галоўнае, каб да 1 сакавіка не засталося немаркіраваных астаткаў.