BE RU EN

Як выглядае адзіны горад Беларусі без савецкай тапанімікі

  • 19.08.2026, 17:50

Віленская замест Савецкай і Вялікі Гасцінец замест Леніна.

Жыхарка Маладзечна @hey_irks апублікавала відэаролік пра свой горад у Threads і расказала, чым ён унікальны.

«Адзіны горад у Беларусі, які пазбавіўся савецкіх тапонімаў у 90-я, — піша яна. — Тут больш няма звыклых вуліц Леніна або Камуністычнай. Мясцовая дэсаўетызацыя надала яму сваю непаўторную атмасферу. Сёння людзі гуляюць па вуліцах Лібава-Роменскай і Вялікім Гасцінцы».

Гэта месца памятае росквіт Вялікага Княства Літоўскага, драму падзелаў Рэчы Паспалітай і вялікія дынастыі — ад Заслаўскіх да Агінскіх. Усё гэта пераплялося тут — у Маладзечне.

Заўважым, што шэраг тапонімаў, звязаных з вядомымі дзеячамі часоў СССР, у Маладзечне засталіся, напрыклад, захаваліся вуліцы Машэрава, Маркава, Чарняхоўскага і некаторыя іншыя.

Апошнія навіны