ЗСУ зрабілі Расію імпарцёрам паліва
- 19.08.2026, 19:32
Віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак прызнаў праблемы на энергетычным рынку.
Расія пачала імпартаваць паліва, каб нармалізаваць сітуацыю на энергетычным рынку. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак у каментары для ІС «Вести».
«Цяпер ужо пачаўся імпарт», — адзначыў намеснік кіраўніка ўрада. Ён таксама паведаміў, што ўрад прыняў неабходныя нарматыўна-прававыя акты, каб можна было выпускаць паліва ніжэйшага класа. Мера датычыцца бензіну і дызельнага паліва стандартаў Еўра-2, Еўра-3, Еўра-4, удакладніў спадар Новак.
Праблемы з пастаўкамі паліва на АЗС у Расіі пачаліся ў канцы мая праз атакі ЗСУ на НПЗ. Гэта справакавала рост цэн на АЗС і дэфіцыт паліва.