BE RU EN

Беларуска зрабіла для сяброў на вяселле дыван з грошай

  • 19.08.2026, 21:07

На гэта ў яе пайшло чатыры дні.

Відэа з гісторыяй стварэння дывана беларуска выклала ў TikTok. На гэта ў яе пайшло 4 дні і крыху больш за 1000 рублёў, піша выданне Myfin.by.

Спачатку дзяўчына размяняла ў банку 1100 BYN на купюры па 5 BYN. Дыван яна вырашыла рабіць з дапамогай плёнкі з будаўнічай крамы і скотчу. Працу над ім яна назвала карпатлівай і манатоннай.

У выніку атрымалася 21 рад па 50 BYN у кожным. То-бок усяго 1050 BYN — не лічачы выдаткаў на стварэнне дывана.

На вяселлі дзяўчына разаслала дыван, як дарожку, і прапанавала жаніху прайсціся па «дыване». Судзячы па рэакцыі маладых, падарунак ім спадабаўся.

Апошнія навіны