BE RU EN

У ЕС паабяцалі абараняць Міжнародны крымінальны суд ад ЗША

  • 20.08.2026, 0:59

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць кіраўніка МКС.

Еўрапейскі саюз выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з рашэннем Злучаных Штатаў увесці санкцыі супраць кіраўніка Міжнароднага крымінальнага суда Томоко Акане і старшага судовага адваката МКС Абдулайе Сейе, — заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Кайя Каллас.

«Еўрапейскі саюз чарговы раз заяўляе пра сваю непахісную падтрымку Міжнароднага крымінальнага суда. ЕС глыбока шкадуе аб рашэнні ЗША ўвесці санкцыі супраць кіраўніка МКС, суддзі Томоко Акане і старшага адваката па судовых справах Абдулайе Сейе», — адзначыла яна.

Паводле яе слоў, МКС з’яўляецца краевугольным каменем міжнароднай сістэмы крымінальнага правасуддзя і глабальнай барацьбы з беспакаранасцю, адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні адказнасці за найцяжэйшыя злачынствы, якія выклікаюць занепакоенасць у міжнароднай супольнасці ў цэлым.

«Санкцыі супраць МКС, яго службовых асоб і персаналу падрываюць яго працу. ЕС цвёрда падтрымлівае МКС і будзе і надалей аказваць поўную падтрымку для забеспячэння абароны суда і яго персаналу ад знешняга ціску або пагроз», — падкрэсліла Каллас.

Апошнія навіны