BE RU EN

Таемны дэвіз акупацыйнай арміі шакіраваў нават расіян

  • 20.08.2026, 7:02

Фраза гучыць надзвычай цынічна.

Расійскі ваенны прапагандыст Аляксандр Коц у эфіры радыё «Камсамольская праўда» агучыў фразу, якая, паводле яго слоў, служыць нефармальным дэвізам расійскай арміі ў вайне супраць Украіны, піша «Дыялог».

«\"Хто здох — той лох\". Гэта франтавая фармулёўка, так яны насамрэч на вайне гавораць», — заявіў Коц у прамым эфіры.

Відэафрагмент з гэтым выказваннем хутка разышоўся па Сеціве і выклікаў рэзкую рэакцыю — прычым нават сярод саміх расіян. Фраза гучыць надзвычай цынічна, але пры гэтым надзвычай дакладна адлюстроўвае сутнасць цяперашняй пуцінскай ваеннай машыны і падыходу камандавання Герасімава: падобныя адносіны да салдат даўно ўкараніліся ў расійскіх ваенізаваных структурах, уключаючы ПВК «Вагнер», а пасля перакочавалі і ў рэгулярныя падраздзяленні арміі.

Менавіта такая лагіка апраўдвае так званыя «мясныя штурмы», калі кепска падрыхтаваных мабілізаваных, зняволеных або кантрактнікаў кідаюць у лабавыя атакі — дзеля знясілення ўкраінскай абароны або захопу мінімальных участкаў тэрыторыі.

Менавіта такая лагіка і дазваляе расійскаму камандаванню захоўваць тэмп штурмаў, фактычна не прызнаючы рэальную цану чалавечых страт.

Апошнія навіны