BE RU EN

У Беларусь прыляцеў кіраўнік хунты М’янмы

  • 20.08.2026, 10:45

Заўтра ён сустрэнецца з Лукашэнкам.

Кіраўнік хунты М’янмы Мін Аўн Хлайн прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. У аэрапорце яго сустрэў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, які курыруе прамысловы блок.

Акрамя яго, сустрэць госця прыехалі прадстаўнікі МЗС, канцэрна «Беллегпрам» і іншых ведамстваў.

Перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам запланаваныя на заўтра, а сёння кіраўнік хунты возьме ўдзел у бізнес-форуме.

У сакавіку 2025 года Мін Аўн Хлайн прыязджаў у Беларусь. Апазіцыйнае выданне Mizzima News Media пісала, што ён дамаўляўся з Лукашэнкам аб пастаўках зброі.

Нагадаем, 2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі, старшага генерала Міна Аўна Хлайна, быў здзейснены вайсковы пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну. Улада перайшла да вайсковай хунты.

Паводле ацэнак арганізацыі Armed Conflict Location & Event Data, па стане на 24 чэрвеня 2022 года ў выніку гвалту пасля перавароту ўсяго было забіта каля 21 тысячы чалавек.

У М’янме, як і ў Беларусі, існуе працэдура пазбаўлення грамадзянства. Акрамя таго, М’янма і Беларусь — адзіныя краіны, у дачыненні да якіх Міжнародная арганізацыя працы прыняла рэзалюцыю аб ужыванні артыкула № 33 свайго статута, такім чынам заклікаўшы сусветную супольнасць перагледзець адносіны з іх уладамі.

Апошнія навіны