Экс-брамнік зборнай Беларусі Генадзь Туміловіч абвешчаны ў вышук
- 20.08.2026, 11:27
Цяпер знаходзіцца ў эміграцыі ў Ізраілі.
Экс-брамніка зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча абвясцілі ў вышук, заўважыла выданне «Трыбуна». Яго нядаўна дадалі ў адпаведную расійскую базу.
Датай абвяшчэння ў вышук Туміловіча пазначана 19 жніўня 2026 года. Яго вышук вядзе ГУУС Мінгарвыканкама. Артыкул Крымінальнага кодэкса для вышуку не ўказаны.
Нагадаем, Генадзь Туміловіч быў гульцом юнацкай зборнай СССР, пазней футбольнай зборнай незалежнай Беларусі. У 2011-м пераехаў у Расію, дзе працаваў у розных камандах. Цяпер знаходзіцца ў эміграцыі ў Ізраілі.
У 2020 годзе Туміловіч падтрымаў пратэсты ў Беларусі. Ён актыўна крытыкуе Лукашэнку і стан спорту ў нашай краіне.