BE RU EN

У Зэльве пройдзе кірмаш, якому больш за 300 гадоў

  • 20.08.2026, 11:48

Туды прыводзілі коней цэлымі табунамі.

У Гродзенскай вобласці рыхтуюцца да кірмашу, якому больш за 300 гадоў. «Ганненскі кірмаш» праводзіўся ў Зэльве з 1721 года, але потым традыцыя была перарваная. Аднавілася яна толькі 25 гадоў таму, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Асноўныя гулянні адбудуцца ў суботу, 22 жніўня. У праграме мерапрыемства — касцюміраванае шэсце ў стылі XVIII стагоддзя і вялікія рамесныя рады. Гісторыя зэльвенскага кірмашу пачалася з прывілея караля Аўгуста II Моцнага, які 20 мая 1721 года выдаў яго Антону Казіміру Сапегу. Таргі праходзілі штогод з 25 ліпеня па 25 жніўня. Назву «Ганненская» ярмарка атрымала таму, што яе адкрыццё прыпадала на дзень Успення святой Ганны паводле праваслаўнага календара.

У свой час Зэльвенскі кірмаш лічыўся сярод беларускіх купцоў адным з буйнейшых кірмашоў рэгіёна — па значнасці ён саступаў толькі Ляйпцыгскай ярмарцы. Сюды з'язджаліся гандляры з Прусіі і Прыбалтыкі, з тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі, а таксама з Аўстрыі, Італіі, Даніі і Швецыі.

На кірмышы прадавалі сукно, скуру, футры, турэцкі тытунь, кітайскую гарбату, швейцарскі сыр, персідскія шалі і кашеміравыя тканіны. Але галоўным таварам былі коні. Іх на кірмаш прыводзілі цэлымі табунамі — з Балканаў і з уладанняў Сапегаў, Пацаў і Радзівілаў.

Апошнія навіны