Сапраўдная «ліхаманка»: беларусы ўчынілі паляванне на неўлоўныя чыпсы
- 20.08.2026, 13:15
Людзі шукаюць, дзе яшчэ засталіся пачкі, і падазраюць супрацоўнікаў крам.
Падобна, што вяртанне ў крамы Lay’s з белымі грыбамі выклікала ажыятаж. Інакш як растлумачыць, што ў Threads з’яўляюцца дзясяткі допісаў: людзі шукаюць, дзе яшчэ засталіся пачкі, перадаюць адно аднаму адрасы крам і нават падазраюць, што супрацоўнікі сетак не спяшаюцца выкладваць тавар на паліцы, — піша «Онлайнер».
Чыпсы Lay’s з белымі грыбамі ўжо траплялі ў наш рэйтынг зніклых прадуктаў — тады СМІ атрымалі дзясяткі каментароў у духу «Вярніце іх неадкладна!». І вось летам гэты смак зноў з’явіўся ў Расіі. Звычайна пасля гэтага ён дабіраецца і да беларускіх крам — так сталася і гэтым разам.
Праўда, знайсці запаветную пачку аказалася асобным квэстам. Спачатку іх можна было замовіць на маркетплэйсах (цэны даходзілі да 70 рублёў за тры пачкі), а потым пачалі з’яўляцца абвесткі пра пастаўку ад гандлёвых сетак.
З-за неўлоўнасці чыпсаў некаторыя ўжо пачалі сумнявацца, ці сапраўды іх завезлі ў крамы, ці іх існаванне — проста жарт. Іншыя падазравалі, што прадаўцы нібыта прытымліваюць пачкі для сябе.
Першымі гэтыя чыпсы заўважылі ў «Евроопте». Цяпер яны таксама з’явіліся ў «Копеечке», «Грошыке», «7 пятницах» і «Соседях». Магчыма, з часам іх завезуць і ў іншыя сеткі. Зараз адна пачка вагой 105 грамаў каштуе ад 4 да 5 рублёў.
Адзін з пытанняў, які бурна абмяркоўваюць у Threads: ці насамрэч гэта той самы смак з дзяцінства, ці рэцэптуру ўжо паспелі змяніць?