BE RU EN

Расія скінула бомбы на супермаркеты з людзьмі ў Краматорску і Славянску

  • 20.08.2026, 14:21

У сетцы з'явіліся кадры палаючай крамы пасля таго, як яе атакавалі ФАБам.

10 чалавек пацярпелі ў выніку атакі Узброеных сіл РФ на Краматорск. Таксама пад удар трапіў Славянск, дзе акупанты ўдарылі па краме ў жылым раёне.

Узброеныя сілы РФ атакавалі краму ў Славянску, у якой былі людзі, а 8:20 раніцы сёння, 20 жніўня, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадым Філашкін.

Акрамя Славянска, пацярпеў і Краматорск. З 10:50 расіяне дзевяць разоў ударылі па горадзе. Папярэдне вораг ужыў авіябомбы ФАБ-250 з модулямі УМПК. Зафіксаваныя траплянні ў краму, прадпрыемства і інфраструктурны аб'ект.

У сетцы публікуюць кадры палаючага супермаркета пасля таго, як яго атакавалі ФАБам. Раненні атрымалі сем чалавек. Вялікіх ахвяр удалося пазбегнуць дзякуючы загадзя прынятым захадам па эвакуацыі людзей.

Зараз на месцах працуюць усе экстраныя службы.

«Расіяне зноў б'юць па гарадах сярод белага дня — па крамах, прадпрыемствах, жылых кварталах. Заставацца на Данбасе небяспечна! Беражыце сябе і эвакуіруйцеся ў больш бяспечныя рэгіёны!» — папярэдзіў Філашкін.

Апошнія навіны