У Маскве бензінавы калапс: такога ў расійскай сталіцы не было ніколі
- 20.08.2026, 15:09
Даступнасць паліва ўпала на 73%.
Дадзеныя дадатку расійскага «ГдеБЕНЗ» паказваюць, што даступнасць бензіну ў Расіі зноў прыкметна абвалілася.
Калі на пачатку жніўня паліва было даступна прыблізна на 40% АЗС з базы сэрвісу, то да 19 жніўня паказчык упаў да 28% (мінус 72%). Мінімум быў зафіксаваны 18 жніўня — 27%.
У сучаснай гісторыі Расіі такога ніколі не было. Гэта абсалютны гістарычны антырэкард.
Сэрвіс будуе карціну на паведамленнях карыстальнікаў: расіяне адзначаюць, ці можна запраўіцца без вялікай чаргі і ці ёсць паліва на канкрэтнай АЗС, таму гэтыя дадзеныя добра адлюстроўваюць не афіцыйную статыстыку, а рэальную бытавую даступнасць бензіну для вадзіцеляў.
На графіку відаць дзве хвалі крызісу. Першы «бензінавы абвал» прыпаў на чэрвень, а ў сярэдзіне жніўня пачалася другая хваля. Па краіне частка АЗС з палівам знізілася прыблізна з 40% да 28%, гэта значыць больш як на 6 працэнтных пунктаў усяго за тыдзень.
Асабліва рэзка праселі Масква і вобласць.
У Маскоўскай вобласці даступнасць паліва ўпала з 62% 6 жніўня да 23% 19 жніўня. У самой Маскве паказчык знізіўся з 53% да 20%, гэта значыць у сталічным рэгіёне, які звычайна забяспечваюць лепш за астатнія, бензін стаў даступны толькі прыблізна на кожнай чацвёртай-пятай АЗС з базы сэрвісу.
Па рэгіёнах карціна таксама цяжкая. У Краснадарскім краі 19 жніўня паліва было даступна толькі на 17% АЗС, у Варонежскай вобласці — на 18%, у Пензенскай — на 21%, у Растоўскай — на 23%, у Архангельскай — на 15%.
Нават там, дзе сітуацыя выглядае крыху лепш, паказчыкі застаюцца далёкімі ад нармальных: напрыклад, у Чалябінскай вобласці — 34%, у Ніжагародскай — 35%, у Пермскім краі — 33%.
Для Крамля гэта непрыемная дынаміка, адзначаюць аналітыкі. Паліўны крызіс ужо не выглядае адзіночным збоем: пасля кароткіх паляпшэнняў рынак зноў правальваецца.